Рэкамендаваныя мерапрыемствы па аб'ектах рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння ў красавіку
У красавіку 2023 года работнікамі Расонскага РАНС згодна з графікам былі абследаваны гандлёвыя аб'екты патэнцыйна магчымых месцаў рэалізацыі сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, размешчаныя на тэрыторыі Расонскага раёна.
Задача дзяржаўнага пажарнага нагляду – забеспячэнне выканання патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» ТР ЕАЭС 043/2017.
Пры наведванні аб'ектаў Расонскага ўчастка Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства ўстаноўлены факт рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі, а менавіта: аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У ходзе правядзення рэйдавага мерапрыемства парушэнняў патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) не выяўлена.
У завяршэнні рэйдавых мерапрыемстваў намеснікам начальніка Расонскага РАНС Баравіковым Мікалаем Валер'евічам праведзена выступленне ў працоўным калектыве на тэму «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017».