Праведзен маніторынг
У маі 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі ДУА «Дзіцячы сад № 1 г.п. Расоны» (кіраўнік – Крыжэвіч Людміла Юр’еўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (перавышаны гарантыйны тэрмін захоўвання наяўных на аб'екце сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікаў));
- не забяспечана падрыхтоўка работнікаў, якія ўваходзяць у склад пажарнай дружыны па адпаведнай праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- у будынку для пакрыцця падлог прыменены будаўнічыя матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (падлогі пакрыты лінолеумам, ДВП);
- аўтаматычная пажарная сігналізацыя не адпавядае праектнай дакументацыі (цеплавыя пажарныя датчыкі заменены дымавымі пажарнымі датчыкамі);
- не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных датчыкаў.
У ходзе маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА у дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах сілкавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.