Праведзен маніторынг
У маі 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Дзіцячы сад № 4 г.п. Расоны» (кіраўнік – Данчанка Аксана Антонаўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (перавышаны гарантыйны тэрмін захоўвання наяўных на аб'екце сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікаў));
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (няспраўныя дымавыя пажарныя апавяшчальнікі на першым паверсе);
- планы эвакуацыі людзей пры пажары (на першым і другім паверсе будынка) не адпавядаюць патрабаванням;
- аўтаматычная пажарная сігналізацыя не адпавядае праектнай дакументацыі (у памяшканнях перад групамі на другім паверсе замест цеплавых пажарных апавяшчальнікаў устаноўлены дымавыя пажарныя апавяшчальнікі);
- не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў.
У ходзе маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.