Праведзен маніторынг
У маі 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі галоўнага корпуса УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца» (кіраўнік – Лацузбая Вольга Міхайлаўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (няспраўныя ручныя пажарныя апавяшчальнікі ў калідоры паміж хірургічным і рэанімацыйным аддзяленнем, у лесвічнай клетцы на 2-м паверсе, у дзіцячым аддзяленні на 1-м паверсе, няспраўныя дымавыя пажарныя апавяшчальнікі паміж тэрапеўтычным і рэанімацыйным аддзяленнем).
Парушэнні ўстараняліся падчас правядзення маніторынгу.
У ходзе маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «СпецЮКінжынірынг» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах сілкавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў спраўным і працаздольным стане (наяўныя няспраўнасці адлюстраваны ў «Журнале ўліку няспраўнасцей»).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.