Праведзен маніторынг
У чэрвені 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Клясціцкая сярэдняя школа імя В.А.Хомчаноўскага Расонскага раёна» (кіраўнік – Мельман Таццяна Віктараўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (перавышаны гарантыйны тэрмін захоўвання наяўных на аб'екце сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікаў)) (у будынку школы і дзіцячага сада);
планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням (на першым, другім і трэцім паверхах будынка; у будынку дзіцячага сада);
не праведзена выпрабаванне наяўнай на аб'екце знешняй пажарнай стацыянарнай лесвіцы агароджы даху;
для аздаблення сцен у лесвічных клетках будынка ўжываюцца матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі;
не забяспечана мінімальная шырыня пастаянна адчыненага палатна ў двухпалавых дзвярах лесвічнай клеткі не менш за 0,8 м., альбо пастаяннае адчыненне абодвух палотнаў.
Падчас маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах сілкавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.