Аб правядзенні маніторынгу Краснопольская СШ
У чэрвені 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Краснапольская сярэдняя школа імя С.І.Жукава Расонскага раёна» (кіраўнік – Сідоранка Жанна Іванаўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (перавышаны гарантыйны тэрмін захоўвання наяўных на аб'екце сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікаў));
не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў;
выхад з лесвічнай клеткі на гарышча прадугледжаны не праз проціпажарны люк 2-га тыпу;
у памяшканнях устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі без уліку віду пажарнай нагрузкі, прызначэння памяшкання, дамінуючага фактару пажару на пачатковай стадыі, вышыні памяшкання (у навучальных класах устаноўлены цеплавыя пажарныя апавяшчальнікі);
адсутнічаюць апавяшчальнікі ва ўсіх памяшканнях пастаяннага і часовага знаходжання людзей (акрамя тэхнічных памяшканняў, мыльных, кладовых і санітарных вузлоў плошчай менш за 8м2).
У ходзе маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.