Аб правядзенні маніторынгу ТАА "Эфект"
У чэрвені 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ТАА «Эфект» (кіраўнік – Турашаў Георгій Анатольевіч).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
эксплуатуюцца вуглевыпальныя печы незаводскога (кустарнага) вырабу. Вынесены прапановы аб забароне працы дадзеных апаратаў.
Акрамя таго, выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:
агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням;
не забяспечана выкананне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'екце (аб'ект не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння, у адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях);
правядзенне супрацьпажарных інструктажоў ажыццяўляецца без выкарыстання агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы;
часопіс уліку супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае форме, устаноўленай ПМНС № 82;
не забяспечана падрыхтоўка работнікаў аб'екта па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, у адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;
месца для курэння не абсталявана ва ўстаноўленым парадку і не пазначана ўказальнікам «Месца для курэння»;
не абсталявана 1 парашковым вогнетушыцелем з масай вогнетушачага рэчыва не менш за 8 кілаграм спецыяльнае месца для курэння;
не арганізавана наяўнасць на аб'екце стэнда з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;
не размешчаны, на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў, указальнікі катэгорыі, катэгуемых па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.