Россоны. Пад пільным уплывам уборачная кампанія
Работники Россонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць штодзённыя рэйды па месцах уборкі ўраджаю.
Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў работнікі МНС правяраюць наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння як на збожжаўборачных камбайнах, так і на тэхніцы, якая ўдзельнічае ў транспарціроўцы сабранага збожжа.
Выратавальнікі праводзяць з аграрыямі супрацьпажарныя інструктажы, падчас якіх нагадваюць, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару і як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння. У камбайнераў і іх памочнікаў у абавязковым парадку правяраецца наяўнасць талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Уручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя з карыснымі парадамі ад МНС.
– Уборачная кампанія ў нас пад пільнай увагай. – адзначыў прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Сакалоў. – Бо ад бесперабойнай і бяспечнай працы збожжаўборачнай тэхнікі залежыць паспяховасць яе правядзення!