Праведзен маніторынг
У верасні 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Расонскага раёна» (кіраўнік – Ганчарова Святлана Генадзьеўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням (на першым і другім паверхах будынка);
не праведзена ацэнка гатоўнасці да прымянення пажарных кранаў;
сістэма пажарнай аўтаматыкі ў будынку знаходзіцца ў няспраўным стане;
у складзе сістэмы пажарнай сігналізацыі адсутнічае аб'ектная канечная прылада сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары.
У ходзе маніторынгу вывучалася захаванне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўнай і рэзервовай крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным стане (прыёмна-кантрольны прыбор выйшаў з ладу).
У ходзе правядзення маніторынгу праведзена выступленне (у тым ліку на тэму: «Патрабаванні да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сістэм ПА, арганізацыя і парадак правядзення работ») перад працоўным калектывам ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Расонскага раёна», а таксама работнікамі, якія ажыццяўляюць абслугоўванне УПА, на якім прысутнічала 5 работнікаў арганізацыі (у тым ліку прадстаўнікі абслугоўваючай арганізацыі, адказны за забеспячэнне працаздольнасці і тэхнічнага абслугоўвання пажарнай аўтаматыкі аб'екта, аператыўна-дзяжурны персанал).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.