О проведении мониторинга ДШИ

Аб правядзенні маніторынгу ДШМ

У жніўні 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік – Парфёнава Алена Іванаўна).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі;

агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням;

планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням (на першым і другім паверхах будынка);

не забяспечана выкананне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'екце (другі паверх будынка не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях);

не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы);

не забяспечаны самаратавальнікамі работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары;

не праведзены трэніровачныя заняткі па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары;

вышыня парога на выхадзе з актавай залы на другім паверсе складае 0,09 м;

вышыня парога на галоўным выхадзе з будынка складае 0,16 м;

вышыня эвакуацыйнага выхаду з класа сольфеджыа на другім паверсе складае 1,85 м;

шырыня эвакуацыйнага выхаду з класа сольфеджыа на другім паверсе складае 0,75 м;

на другім паверсе адсутнічае другі эвакуацыйны выхад з паверха;

будынак не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.