Праведзен маніторынг
У кастрычніку 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна» (кіраўнік – Ясінская Ганна Мікалаеўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
для ўнутранага аздаблення шляхоў эвакуацыі (у калідорах) прымяняюцца будаўнічыя матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (лінолеум на падлозе, а таксама ўнутранае аздабленне сцен;
на аб'екце не забяспечаны 10% запас пажарных апавяшчальнікаў кожнага тыпу ад колькасці змантаваных;
месца для курэння не пазначана ўказальнікам «Месца для курэння» ў адпаведнасці з ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная» (далей – ГОСТ 12.4.026-2015);
не арганізавана правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі з выкарыстаннем агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы;
не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення вогнетушыцеля, размешчанага ў месцы для курэння (адсутнічае ключ ад скрынкі), п. 3.1 ПТБ;
у палаце №4 размешчана шафа, якая памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню выхаду;
даматканае пакрыццё на шляху эвакуацыі (перад галоўным выхадам з будынка АКП) не прымацавана да падлогі, а таксама не забяспечвае ўстаноўленыя ТНПА паказчыкі пажарнай небяспекі;
сістэма пажарнай сігналізацыі знаходзіцца ў няспраўным стане (прыёмна-кантрольны прыбор выйшаў з ладу);
У ходзе маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ТАА «СпецЮКінжынірынг» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА знаходзяцца ў няспраўным стане (прыёмна-кантрольны прыбор выйшаў з ладу).
У ходзе правядзення маніторынгу праведзена выступленне (у тым ліку на тэму: «Патрабаванні да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сістэм ПА, арганізацыя і парадак правядзення работ») перад працоўным калектывам ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Расонскага раёна», а таксама работнікамі, якія ажыццяўляюць абслугоўванне УПА, на якім прысутнічала 15 работнікаў арганізацыі (у тым ліку прадстаўнікі абслугоўваючай арганізацыі, адказны за забеспячэнне працаздольнасці і тэхнічнага абслугоўвання пажарнай аўтаматыкі аб'екта, аператыўна-дзяжурны персанал).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.