Праведзен маніторынг
У лістападзе 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі аўтазаправачнай станцыі №39 філіяла РУП «Беларуснафта - Віцебскаблнефтапрадукт», размешчанай па адрасе: г.п. Расоны, вул. Машэрава, 56. (кіраўнік – Капшуль Аляксандр Георгіевіч).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:
замкі (запоры) на знешніх эвакуацыйных дзвярах (галоўны ўваход у будынак аператарнай) не забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;
на аб'екце не забяспечаны 10% запас пажарных апавяшчальнікаў кожнага тыпу ад колькасці змантаваных;
сістэма пажарнай сігналізацыі часткова знаходзіцца ў няспраўным стане (частка штэкера №1 (у будынку склада) няспраўная);
У ходзе маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларуснафта – Прамсэрвіс» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'екце, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА на аб'екце знаходзіцца часткова ў непрацоўным стане.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.