О проведении мониторинга ГУДО

Аб правядзенні маніторынгу ДУА

У лютым 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУДА «Расонскі цэнтр дзяцей і моладзі» (кіраўнік – Асвецімская Алена Віктараўна).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлена парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, не ўстаноўленае ў ходзе папярэдняга маніторынгу, якое не стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

не забяспечана падрыхтоўка работнікаў аб'екта па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму (адказных за пажарную бяспеку, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.