Праведзен маніторынг
У сакавіку 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі магазіна «Капеечка» ЗАТ «Добраном» (кіраўнік – Казарчук Н.С.).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням;
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (пажарныя краны разукамлектаваны (адсутнічаюць рукавы і ствалы));
не праведзена ацэнка гатоўнасці да прымянення пажарных кранаў;
пажарныя шафы выкананы з гаручага матэрыялу.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.