О проведении мониторинга ЦРБ

Аб правядзенні маніторынгу ЦРБ

У сакавіку 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі галоўнага корпуса і паліклінікі УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца» (кіраўнік – Лацузбая Вольга Міхайлаўна).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

у будынку галоўнага корпуса не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэма пажарнай аўтаматыкі знаходзіцца ў няспраўным і непрацаздольным стане.

Акрамя таго выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:

Галоўны корпус

не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі;

не забяспечана адлегласць паміж пажарнымі датчыкамі не менш за 1 м.;

для аздаблення сцен, столяў у калідорах, лесвічных клетках будынка прымяняюцца матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі;

для пакрыцця падлогі ў калідорах, лесвічных клетках будынка прымяняюцца матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі;

будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй і эксплуатацыйнай дакументацыяй (адсутнічаюць прадугледжаныя праектнай дакументацыяй дзверы ў калідоры на першым паверсе; адсутнічаюць прадугледжаныя праектнай дакументацыяй перагародкі лесвічных клетак з дзвярыма на першым паверсе;

дапускаецца загромаджванне праходу на шляхах эвакуацыі (у аддзяленні сястрынскага догляду ў калідоры размешчаны шафы, канапа, якія памяншаюць мінімальную эвакуацыйную шырыню калідора);

у будынку прыменены матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі;

планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням;

не забяспечана мінімальная шырыня эвакуацыйных выхадаў у святле не менш за 0,8 м;

адсутнічаюць апавяшчальнікі ва ўсіх памяшканнях пастаяннага і часовага знаходжання людзей;

дзверы эвакуацыйных выхадаў на лесвічных клетках, дзверы ў перагародках, якія падзяляюць калідоры на ўчасткі, не забяспечаны прыладамі для самазачынення і ўшчыльненнямі ў прытворах;

Паліклініка

не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення знутры без ключа замкаў (засавак) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі;

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў;

дзверы, якія вядуць з правага крыла да рэгістратуры, не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення;

дапускаецца загромаджванне шляхоў эвакуацыі (у дзіцячым аддзяленні ў калідоры, ля выхаду навон выстаўлены лаўкі, вешалкі для адзення, што памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню калідора).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.