Праведзен маніторынг
У красавіку 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ААТ «Нафтан» (дзіцячы аздараўленчы лагер «Камета») (кіраўнік – Жабін А.В.).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў;
у адміністрацыйна-бытавым корпусе дымавыя пажарныя апавяшчальнікі размешчаны на адлегласці менш за 0,1 м ад сцен;
адлегласць паміж дублюючымі пажарнымі апавяшчальнікамі складае менш за 1 м (у будынку кацельні, на складзе чыстай бялізны, у гаражах, на складах, у спальных корпусах №№ 1, 3, 4, 8, ).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.