Праведзен маніторынг
У красавіку 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Дворышчанскі дзіцячы сад Расонскага раёна» (кіраўнік – Нюпенка І.А.).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлена парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.