Праведзены прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах будаўніцтва
У кастрычніку-лістападзе 2025 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі на аб'ектах будаўніцтва Расонскага раёна праведзены мерапрыемствы прафілактычнага і папераджальнага характару.
Пры правядзенні мерапрыемстваў наведаны аб'екты будаўніцтва: «Капітальны рамонт жылога дома № 26 па вул. Лапенка ў г.п. Расоны», «Узвядзенне аўтазаправачнай станцыі па адрасе: г.п. Расоны, вул. Пятра Міронавіча Машэрава, 62». У ходзе праведзенай працы праінструктавана 12 чалавек, парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.