Россоны. Вадаёмы пад кантролем ратавальнікаў
На тэрыторыі Расонскага раёна арганізавана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў па наяўных у рэгіёне вадаёмах, у якіх прымаюць удзел ратавальнікі, а таксама прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, аб'яднання «АСВОД», БРСМ.
Удзельнікі рэйдаў праводзяць прафілактычныя гутаркі з рыбакамі, нагадваючы аб выкананні правіл бяспекі жыццядзейнасці пры знаходжанні на вадаёмах. Пры гэтым нагадваюць статыстыку няшчасных выпадкаў як па вобласці, так і па рэспубліцы.
Таксама ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці наяўнасці ў рыбакоў сродкаў выратавання на выпадак бяды, інструктуюць аб дзеяннях у выпадку небяспекі, а таксама аб прымаемых мерах у выпадку выяўлення падобных сітуацый у іншых людзей.
Удзельнікам мерапрыемстваў уручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя інфармацыйна-прафілактычнага характару.