О проведении рейда магазина «Три цены» ООО «ПлэйХард»

Аб правядзенні рэйду крамы «Тры цэны» ТАА «ПлэйХард»

У лютым 2024 года работнікамі Расонскага РАНС згодна з графікам быў абследаваны гандлёвы аб'ект патэнцыйна магчымых месцаў рэалізацыі сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, размешчаны на тэрыторыі Расонскага раёна.

Задача дзяржаўнага пажарнага нагляду – забеспячэнне выканання патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» ТР ЕАЭС 043/2017.

Пры наведванні аб'екта крама «Тры цэны» ТАА «ПлэйХард», размешчанага па адрасе: г.п. Расоны, вул. Савецкая, 17, устаноўлены факт рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі, а менавіта: вогнетушыцелі парашковыя. У ходзе правядзення рэйдавага мерапрыемства парушэнняў патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) не выяўлена.

У завяршэнні рэйдавых мерапрыемстваў інспектарам СНіП Расонскага РАНС Петрачэнка Максімам Дзмітрыевічам праведзена выступленне ў працоўным калектыве на тэму «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017».