Аб правядзенні рэйду крамы аўтазапчастак ІП Маркаў Андрэй Пятровіч
У красавіку 2024 года работнікамі Расонскага РАНС згодна графіку быў абследаваны гандлёвы аб'ект патэнцыйна магчымых месцаў рэалізацыі сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, размешчаны на тэрыторыі Расонскага раёна.
Задача дзяржаўнага пажарнага нагляду – забеспячэнне выканання патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» ТР ЕАЭС 043/2017.
Пры наведванні аб'екта – магазін аўтазапчастак ІП Маркаў Андрэй Пятровіч, г.п. Расоны, вул. Хомчэнаўскага (55.906259, 28.814352) – не ўстаноўлена фактаў рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі.
У завяршэнні рэйдавых мерапрыемстваў інспектарам СНіП Расонскага РАНС Петрачэнка Максімам Дзмітрыевічам праведзена выступленне ў працоўным калектыве на тэму «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017».