Рэкамендацыйныя мерапрыемствы на аб'ектах рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння ў снежні
У снежні 2024 года работнікамі Расонскага РАНС згодна з графікам былі абследаваны гандлёвыя аб'екты патэнцыйна магчымых месцаў рэалізацыі сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, размешчаных на тэрыторыі Расонскага раёна.
Задача дзяржаўнага пажарнага нагляду – забеспячэнне выканання патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» ТР ЕАЭС 043/2017.
Пры наведванні аб'екта крама «Кантынент» ТАА «Аранта», размешчанага па адрасе: г.п. Расоны, вул. Калгасная, 21, устаноўлены факт рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі, а менавіта: аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вырабы погонажныя электрамантажныя з неметалічных матэрыялаў. У ходзе правядзення рэйдавага мерапрыемства парушэнняў патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) не выяўлена.
Пры наведванні аб'екта ТАА «Стэлас», размешчанага па адрасе: г.п. Расоны, вул. Хомчэнаўскага, 2, устаноўлены факт рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі, а менавіта: аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вырабы погонажныя электрамантажныя з неметалічных матэрыялаў. У ходзе правядзення рэйдавага мерапрыемства парушэнняў патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) не выяўлена.
У завяршэнні рэйдавых мерапрыемстваў старэйшым інспектарам СНіП Расонскага РАНС Петрачэнка Максімам Дзмітрыевічам праведзены выступленні ў працоўных калектывах на тэму «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017».