Рэкавыя мерапрыемствы на аб'ектах рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння ў красавіку

У красавіку 2025 года работнікамі Расонскага РАНС згодна з графікам былі абследаваны гандлёвыя аб'екты патэнцыйна магчымых месцаў рэалізацыі сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, размешчаных на тэрыторыі Расонскага раёна.

Задача дзяржаўнага пажарнага нагляду – забеспячэнне выканання патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» ТР ЕАЭС 043/2017.

Пры наведванні РУП «Белтэлекам», размешчанага па адрасе: г.п. Расоны, вул. Цагляная, 8, не ўстаноўлена фактаў рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі.

У завяршэнні рэйдавага мерапрыемства старшым інспектарам СНіП Расонскага РАНС Петрачэнка Максімам Дзмітрыевічам праведзена выступленне ў працоўным калектыве на тэму «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017».