Россоны. Выбірайце прафесію ратавальніка!
Супрацоўнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафарыентацыйныя мерапрыемствы для навучэнцаў школ з мэтай падбору кандыдатаў на паступленне ва ўстановы адукацыі МНС.
У рамках размовы з хлопцамі з шостых класаў ратавальнікі расказалі пра ліцэй Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, які знаходзіцца ў горадзе Гомелі. Хлопцы з непадробнай цікавасцю праглядзелі відэаролік пра ўмовы праходжання навучання ва ўстанове адукацыі, пра яго матэрыяльна-тэхнічную базу. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па НС Аляксандр Падвіцельскі падрабязна расказаў навучэнцам пра ўмовы паступлення ў ліцэй.
Не засталіся па-за ўвагай вучні адзінаццатых і дзясятых класаў школ раёна. З імі, з мэтай папулярызацыі прафесіі ратавальніка і падбору кандыдатаў для паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС і Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж, сустрэўся намеснік начальніка Расонскага падраздзялення па НС Вячаслаў Беляўскі. Ён расказаў будучым абітурыентам пра парадак падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама адказаў на пытанні школьнікаў, якія тычацца ўмоў паступлення і навучання ў навучальных установах МНС.