В центре внимания безопасность на водоемах

У цэнтры ўвагі бяспека на вадаёмах

Россонскія ратавальнікі бесперапынна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на наяўных у рэгіёне вадаёмах, а таксама навучаюць дзяцей, якія наведваюць прышкольныя лагеры, асновам бяспечных паводзін на водах.

Традыцыйна разам з работнікамі МНС удзельнікамі рэйдаў з'яўляюцца прадстаўнікі таварыства ратавання на водах, міліцыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З адпачывальнікамі ў розных месцах для купання, размешчаных на тэрыторыі раёна, праводзяцца гутаркі аб выкананні правілаў бяспечных паводзін на вадаёмах, прыводзіцца статыстыка няшчасных выпадкаў, якія адбыліся як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Грамадзяне з цікавасцю адгукаюцца на прапанову пагутарыць, а таксама адзначаюць карысць працы, якая праводзіцца службамі раёна.

Работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з таварыствам ратавання на водах арганізаваны заняткі з дзецьмі, якія знаходзяцца ў прышкольных лагерах, на цэнтральным пляжы гарадскога пасёлка. З дзецьмі адпрацоўваюцца розныя варыянты аказання дапамогі тапельцам з выкарыстаннем ратавальнага абсталявання.

Галерэя выяў

  •  
Праглядзіце ўбудаваную фотагалерэю ў Інтэрнэце па адрасе:
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/1451-v-tsentre-vnimaniya-bezopasnost-na-vodoemakh#sigProId343a796a6b