Россоны. Достойная смена

Россоны. Дастойная змена

На базе Расонскага цэнтра дзяцей і моладзі працягвае працу лагер па профілі МНС.

«Юны ратавальнік» – менавіта такую назву носіць профільная змена, з якой вось ужо які год шчыльна працуюць расонскія ратавальнікі. Гэтым летам праграма, якая прапрацавана работнікамі МНС сумесна з педагогамі ўстановы дадатковай адукацыі, асабліва насычаная.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць лагер, ужо паспелі цалкам адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. З дзецьмі былі праведзены займальныя заняткі з групай выратавання на вадзе і прадстаўнікамі АСВОД на цэнтральным пляжы раённага цэнтра. Праведзена занятак па пошуку ўмоўна пацярпелага ў лабірынце звяном газадымаахоўнікаў: было нялёгка, але гэта выпрабаванне нашы юныя героі ўсё ж такі адолелі.

А падчас азнаямлення з працай цэнтра аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дзеці выпрабавалі неверагодныя эмоцыі: яны сталі сведкамі рэальнага выезду дзяжурнай змены, убачыўшы, як ратавальнікі па-сапраўднаму збіраюцца на пажар.

– Мы праводзім мерапрыемствы як на базе нашых падраздзяленняў, так і прыходзім да дзяцей у лагер, – адзначае інспектар прапаганды раённага аддзела Аляксандр Падвіцельскі. – Праводзім тэматычныя гульні, віктарыны, паказваем прэзентацыі, мультфільмы. Дзеці засвойваюць усю інфармацыю літаральна наляце. Лічу, што падрастае годная змена нашым дзеючым ратавальнікам!

Галерэя выяў

  •  
Праглядзець убудаваную фотагалерэю ў Інтэрнэце па адрасе:
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/1536-rossony-dostojnaya-smena#sigProId6856862a05