И снова трагедия. В Браславском районе на пожаре погибло три человека

І зноў трагедыя. У Браслаўскім раёне на пажары загінула трое чалавек

Начную цішыню парушылі сірэны пажарнай машыны ў Браслаўскім раёне.

23 ліпеня а 02-11 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Мацешы Ахрэмавецкага сельскага савета.

Да месца паведамлення неадкладна выехалі падраздзяленні МНС. Па прыбыцці ўвесь дом быў ахоплены агнём.

Пры правядзенні разведкі ў адным з пакояў палаючага дома ратавальнікамі на падлозе пад пластом абрушаных канструкцый даху і столевага перакрыцця было выяўлена абгарэлае цела мужчыны 1997 года нараджэння, затым бездыханнае цела яшчэ аднаго мужчыны 1991 года нараджэння, а праз некаторы час цела жанчыны без прыкмет жыцця 1994 года нараджэння.

Гаспадар – 1968 г.н., пражывае ў аграгарадку Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна, уступіў у спадчыну ў бягучым годзе.

Як высветлілася з абставін праверкі, за дзень да трагедыі сваякі гаспадара дома (сын, пляменнік разам з грамадзянскай жонкай і яшчэ адзін пляменнік) прыехалі адпачываць і пасяліліся ў нежылым доме. Маладыя людзі вырашылі расслабіцца, не абышлося ў гэтыя дні без распіцця спіртных напояў, да таго ж усе ў кампаніі палілі. У рокавы дзень бліжэй да абеду маладыя людзі паехалі на могілкі да дзядулі, пасля чаго пайшлі ў лазню да суседа і працягнулі ўжываць спіртныя напоі. Каля паўночы адзін з мужчын застаўся начуць у суседа, а трое вярнуліся на ранейшае месца начлегу.

У доме агнём знішчаны дах і столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з загінуўшых.

МНС нагадвае: неасцярожнасць пры курэнні – адна з асноўных прычын пажараў. Не падвяргайце сябе і навакольных вас людзей небяспецы. Адмоўцеся ад згубнай звычкі – не паліце ў ложку.

 

Галерэя выяў

  •