Дарыбачыўся. У Полацкім раёне патануў пенсіянер
24 жніўня а 12-45 у службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб чалавеку, які тануў на возеры Вырвена каля а.г. Полаты Полацкага раёна.
Як распавёў відавочца трагедыі, раніцай ён прыехаў з кампаніяй для лоўлі рыбы. Прыкладна а 12-35 ён заўважыў, што на адлегласці 50 м ад берага мужчына, які лавіў рыбу з надзіманай лодкі, раптам выпаў і пачаў тануць. Ён спрабаваў утрымацца за лодку, але самастойныя меры па выратаванні былі няўдалыя. Відавочца страціў танучага з поля зроку і неадкладна патэлефанаваў ратавальнікам.
Крыху пазней, пры абследаванні акваторыі возера, у 30 метрах ад берага, вадалазамі АСВОДа знойдзены і дастаты з вады рыбак, 1958 г.н.
Даведка: інцыдэнт адбыўся каля а.г.Полаты Полацкага раёна на возеры Вырвена, максімальная глыбіня возера каля 22 метраў, шырыня возера – 1400 метраў, глыбіня возера ў месцы выяўлення патанулага каля 7 метраў.
МНС інфармуе: па стане на 25.08.2023 з пачатку года на вадаёмах Віцебскай вобласці патанула 57 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. Паважаныя грамадзяне, выконвайце правілы паводзін на вадаёмах і не пакідайце дзяцей без нагляду ля вады!
Галерэя выяў
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/1817-dorybachilsya-v-polotskom-rajone-utonul-pensioner#sigProId0dfc39311b