В деревне Ножницы Краснопольского сельского совета произошел пожар жилого дома

У вёсцы Нажніцы Краснапольскага сельскага савета адбыўся пажар жылога дома

29 лютага а 05-34 у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні даху жылога дома па вуліцы Кветкавай у вёсцы Нажніцы Краснапольскага сельскага Савета.

Па прыбыцці да месца выкліку першых падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне даху дома.

Гаспадар 1938 года нараджэння, яго дачка 1963 года нараджэння, муж дачкі гаспадара 1958 года нараджэння на момант узнікнення пажару знаходзіліся дома, дом пакінулі самастойна. Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены, маёмасць.

Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прылад.

МНС нагадвае:

- захаванне простых правілаў карыстання печавым ацяпленнем дапаможа пазбегнуць пажару. Не перапякайце печ. Перш чым закрыць верхнюю засаўку печы, пераканайцеся, што дровы ў топцы цалкам прагарэлі;

- прымяняць для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці надзвычай небяспечна;

- перад дзверцамі неабходна размясціць прадтопавы металічны ліст, не тапіце печ з адкрытай дзверцай;

- расколіны ў печы павінны быць зашпакляваны, комін у межах гарышча павінен быць атынкаваны і пабелены, абнавіце ахоўны пласт тынкоўкі і пабелкі, ачысціце комін.

Галерэя выяў

  •