Рабочы візіт Андрэя Гаўрыленкі
Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гаўрыленка з рабочым візітам наведаў Расонскі раён.
Рабочая паездка Андрэя Уладзіміравіча пачалася з сустрэчы з работнікамі вытворчага ўчастка аграгарадка Слаўнае філіяла «Клясціцы-АГРО».
Размова пачалася з давядзення аператыўнай абстаноўкі ў вобласці і рэспубліцы. Размова атрымалася вельмі жывой і насычанай. Актыўна абмеркавалі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і печаў, дзіцячыя свавольствы з агнём.
– Тут два вельмі важныя моманты! – падвёў вынік прагляду сюжэта тэлеканала АНТ пра выратаваных дзяцей у Брэсцкай вобласці Андрэй Уладзіміравіч. – У доме быў усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які разбудзіў дзяцей, а таксама дзеці ведалі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, каб выратаваць сябе. Выснова адна: мы – дарослыя, павінны пастаянна забяспечваць бяспеку ў сваіх дамах і вучыць нашых дзяцей правілам бяспекі!
У ходзе далейшай гутаркі кіраўнік распавёў аб асноўных правілах бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, няўхільнае выкананне якіх дапаможа пазбегнуць узнікнення няшчасных выпадкаў.
Далей Андрэй Уладзіміравіч правёў сустрэчу з начальніцкім складам аддзела і работнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 аддзела, пад
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/4803-rabochij-vizit-andreya-gavrilenko#sigProId2b07f262b0