Правядзенне пазапланавага дня бяспекі дарожнага руху з удзелам Ганіна В.А.
Віталь Ганін прыняў удзел у дні бяспекі дарожнага руху ў Расонскім аддзеле па НС
Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Віталь Ганін прыняў удзел у правядзенні пазапланавага дня бяспекі дарожнага руху ў Расонскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Згодна з планам правядзення мерапрыемства Віталь Аляксандравіч
давеў да асабовага складу аддзела асноўныя мэты правядзення пазапланавага дня бяспекі дарожнага руху і стан аператыўнай абстаноўкі па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам службовага аўтатранспарту АНС. Прадметна спыніўся на канкрэтных прыкладах, паказваючы на прычыны іх узнікнення.
Павел Кужаль, начальнік матэрыяльна-тэхнічнага аддзела ўпраўлення, нагадаў аб выкананні правілаў дарожнага руху пры руху да месца выкліку падраздзяленняў МНС, падрабязна разабраўшы пытанні, якія тычацца правілаў праезду скрыжаванняў, выкарыстання святлогукавой сігналізацыі, выканання хуткаснага рэжыму, уліку ўмоў надвор'я і стану дарожнага пакрыцця. Акрамя гэтага нагадаў прысутнаму асабоваму складу патрабаванні да эксплуатацыі асабістага аўтатранспарту, акцэнтаваўшы пры гэтым увагу на наяўнасці дзейных страхавога поліса і дазволу на ўдзел у дарожным руху.
Віталь Ганін звярнуў увагу на тое, што пры здзяйсненні любых адміністрацыйных правапарушэнняў у найкаротшыя тэрміны неабходна ўведаміць кіраўніка падраздзялення і аддзела.
У заключэнні сустрэчы Віталь Аляксандравіч падвёў вынікі мерапрыемства і запатрабаваў ад кіраўніцтва аддзела ўзмацніць кантроль за выкананнем сваімі падначаленымі заканадаўства ў галіне забеспячэння бяспекі на дарогах і транспартнай дысцыпліны.
Галерэя выяў
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/6002-provedenie-vneplanovogo-dnya-bezopasnosti-dorozhnogo-dvizheniya-s-uchastiem-ganina-v-a#sigProId755355017d