Праца на папярэджанне
Расонскія ратавальнікі актыўна праводзяць прафілактычную працу, накіраваную на папярэджанне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх.
Пад пільнай увагай работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях катэгарызаваныя грамадзяне – адзінокія і адзінока пражываючыя. Галоўная мэта ратавальнікаў у гэтай працы – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, пры эксплуатацыі электрычных прыбораў і печаў, абсталявання для ацяплення. Пад асаблівым кантролем ратавальнікаў домаўладанні грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Работнікі МНС старанна вывучаюць стан печанай ацяплення і электраправодкі, правільнасць іх эксплуатацыі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, вядуць тлумачальную працу, распавядаючы грамадзянам пра тое, да якіх трагічных падзей можа прывесці занядбанне элементарных правілаў бяспекі і такая згубная звычка, як курэнне.
Яшчэ адной формай працы ратавальнікаў стала арганізацыя пастоў бяспекі ў гандлёвых аб'ектах. Работнікі МНС распавядаюць наведвальнікам крам пра колькасць пажараў, што адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна, указваючы ў размове на тое, як не дапусціць іх узнікнення ў сваім жыллі. Усім суразмоўцам ратавальнікі настойліва рэкамендуюць усталяваць у сваіх дамах і кватэрах аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Усім удзельнікам мерапрыемстваў уручаецца тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Галерэя выяў
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/7671-rabota-na-preduprezhdenie#sigProId30faadc9a0