Конкурс «дацягніся да мары»!
Прэзідэнцкі спартыўны клуб пры садзейнічанні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь даюць старт пятаму сезону конкурсу па падцягванні «Дацягніся да мары».
Пераможцы, як заўсёды, будуць вызначаны ў ПЯЦІ ўзроставых групах (сярод хлопчыкаў/юнакоў/мужчын і дзяўчынак/дзяўчат/жанчын асобна):
- дзеці: 2016 г.н. і малодшыя;
- падлеткі: ад 2008 да 2015 гг.н.;
- моладзь: ад 1991 да 2007 гг.н.;
- дарослыя: ад 1966 да 1990 гг.н.;
- пажылыя: 1965 г.н. і старэйшыя.
Для таго, каб стаць уладальнікам галоўнага прыза - новенькага iPhone 17 трэба выканаць некалькі ўмоў:
- Выканаць практыкаванне «падцягванне на перакладзіне» максімальную колькасць разоў. Падцягванне на перакладзіне выконваецца з вісу на прамых руках хватам зверху, кожны раз з нерухомага становішча (становішча вісу фіксуецца на працягу 1-2 с.). Удзельнік, згінаючы рукі павінен падцягнуцца, разгінаючы рукі апусціцца ў нерухомы віс без рыўкоў і махавых рухаў нагамі. Пры падцягванні падбародак у яго павінен быць вышэй грыфа перакладзіны. дакрананне любой часткай цела прадмета або канструкцыі ў працэсе выканання практыкавання лічыцца перапыненнем. Выкананне практыкавання залічваецца ў той момант, калі цела ўдзельніка вярнулася ў становішча вісу.
- Апублікаваць адно відэа (у поўны рост і тварам да аб'ектыва) з выкананнем вышэйназванага практыкаванні ў выглядзе паста (публікацыі, рылса) у сваім Інстаграм-акаўнце.
- Быць падпісаным на Інстаграм-акаўнт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба @sportclub.by
- Адзначыць у сваім пасту акаўнт @sportclub.by
- Паставіць хэштэг #дацягнісядамары 2026
- Падпісаць сваё відэа, напрыклад: Пятроў Сяргей, 1981 г.н., 36 падцягванняў, г. Брэст.
- На час правядзення конкурсу акаўнт удзельніка павінен быць адкрыты.
Конкурс праходзіць з 1 лістапада 2025 года па 28 лютага 2026 года. Вынікі журы падвядзе пасля заканчэння конкурсу.
Падрабязныя правілы конкурсу новага сезона абавязкова прачытайце на сайце www.sportclub.by у раздзеле «Праекты» - «Дацягніся да мары» - «Дакументы».