Сацыяльная накіраванасць нашай дзяржавы замацавана ў Канстытуцыі. На сучасным этапе сацыяльная палітыка мае шэраг асаблівасцей, якія абумоўлены:
- пераходным перыядам краіны;
- наяўнасцю цяжкасцей у эканоміцы, што зніжае магчымасці рэалізацыі сацыяльнай палітыкі;
- змяненнем дэмаграфічнай сітуацыі.
З улікам гэтых абставін былі ажыццёўлены на ўзроўні дзяржавы змяненні ў сацыяльнай палітыцы. Яны выразіліся ва ўпарадкаванні сацыяльных ільгот і ўзмацненні адраснай сацыяльнай дапамогі. Сацыяльная палітыка звязана перш за ўсё з рэалізацыяй функцый сацыяльнай абароны. Яна выяўляецца ў дапамозе самотным грамадзянам пажылога ўзросту, якая ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі абслугоўвання насельніцтва:
- Стварэнне сеткі інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў
- Падтрымка ветэранаў вайны і працы.
- Падтрымка інвалідаў.
- Палітыка ў сферы занятасці насельніцтва.
- Развіццё пенсійнай сістэмы.
У нашай краіне рэалізуецца і функцыя сацыяльнага развіцця, якое знаходзіць сваё выяўленне ў удасканаленні аховы здароўя, дашкольных устаноў, сістэме адукацыі, культуры, навукі, спорту.