Ідэалагічная работа

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі

Адрас:

211471, Віцебская обл.,

г. п. Расоны, вул. Савецкая, 4

Рэжым працы – з 8.00 да 17.00

абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00

субота, нядзеля – выхадны

Электронны адрас:

isp@rossony.vitebsk-region.gov.by

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах

моладзі райвыканкама – Гваздзёва Ірына Аляксееўна

Тэлефон начальніка аддзела: 8 (02159) 5 13 45

Спіс супрацоўнікаў аддзела

Пасада

Імя. Прозвішча. Імя па бацьку.

Працоўны

тэлефон

 

Начальнік аддзела

Гваздзёва Ірына Аляксееўна

5 13 45

Галоўны спецыяліст

Мельнікава Наталля Віктараўна

5 67 89

Галоўны спецыяліст

Баравікова Наталля Мікалаеўна

5 67 89

 

Функцыі і задачы аддзела

Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:

інфармаванне насельніцтва аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Расонскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, іншых дзяржаўных органаў;

тлумачэнне насельніцтву раёна ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі, выхаванне ў грамадзян патрыятызму і грамадзянскасці;

рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі, масавай інфармацыі, дзейнасці па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, канфесійных і нацыянальных адносін, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній, акцый, святаў, фестываляў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае, агульнаабласное і агульнараённае ідэалагічнае значэнне;

арганізацыя інфармавання жыхароў раёна, забеспячэнне і каардынацыя дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, правядзенне адзіных дзён інфармавання насельніцтва, абагульненне зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх прадстаўнікоў, што паступілі падчас правядзення сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства, ажыццяўленне кантролю за тэрмінамі выканання даручэнняў, дадзеных па выніках гэтых сустрэч;

ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;

абарона правоў грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання незалежна ад стаўлення да рэлігіі, рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці, а таксама права на свабоду аб'яднання ў рэлігійныя і грамадскія арганізацыі грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;

забеспячэнне захавання нацыянальнай культурнай спадчыны на тэрыторыі раёна, яе духоўнага і маральнага ўдасканалення, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці;

разгляд пытанняў, якія ўзнікаюць у сферы ўзаемаадносін дзяржаўных органаў і рэлігійных арганізацый, дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;

увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, захаванне памяці аб ахвярах войнаў;

рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна, каардынацыя дзейнасці органаў кіравання і самакіравання, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі, а таксама забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў маладых грамадзян;

удасканаленне форм і метадаў працы з моладдзю;

удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных маладзёжных праграм і праектаў па асноўных напрамках дзейнасці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

аналізуе стан і прагназуе тэндэнцыі развіцця грамадска-палітычнай сітуацыі, этнаканфесійнай сферы ў раёне, сацыяльных працэсаў у маладзёжным асяроддзі, а таксама вывучае дзейнасць грамадскіх арганізацый;

вывучае грамадскае меркаванне (сацыялагічныя даследаванні, анкетаванне, апытанні), якое фарміруецца ў выніку рэалізацыі дзяржаўных сацыяльна-эканамічных праграм, канкрэтных палітычных рашэнняў і акцый;

рыхтуе прапановы па рэалізацыі мэт і задач ідэалагічнай работы, масавай інфармацыі, работы з моладдзю, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі;

каардынуе і ажыццяўляе кантроль за правядзеннем грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў;

каардынуе ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады з грамадскімі фарміраваннямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна;

вывучае, абагульняе і распаўсюджвае вопыт ідэалагічнай, інфармацыйнай работы сельскіх выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў, дзейнасці намеснікаў кіраўнікоў, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі раёна;

супрацоўнічае з навукова-даследчымі, эканамічнымі, сацыялагічнымі, паліталагічнымі і інфармацыйна-аналітычнымі арганізацыямі (службамі);

каардынуе дзейнасць зацікаўленых органаў па распрацоўцы і выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў сферах ідэалогіі і моладзевай палітыкі;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем спецыялістамі па рабоце з моладдзю і намеснікамі кіраўнікоў, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў дзяржаўных і іншых арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі раёна, рэдакцыі дзяржаўнай раённай газеты рашэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў і райвыканкама ў сферы ідэалогіі, рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі;

рыхтуе праекты рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў старшыні і намеснікаў старшыні райвыканкама, даклады, прапановы кіраўніцтву райвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з палітычнымі партыямі, прафесійнымі саюзамі, моладзевымі, жаночымі, ветэранскімі, творчымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі;

забяспечвае аператыўнае інфармаванне райвыканкама аб сітуацыі ў грамадска-палітычнай сферы;

праводзіць інфармацыйную і тлумачальную работу ў працоўных калектывах і з насельніцтвам раёна;

падрыхтоўвае аналітычныя запіскі, рэкамендацыі і прапановы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела, аказвае метадычную дапамогу арганізацыям у правядзенні ідэалагічнай работы;

удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў у сферы інфармацыі, моладзевай палітыкі;

арганізуе прэс-канферэнцыі, сустрэчы журналістаў са старшынёй райвыканкама і яго намеснікамі, членамі райвыканкама, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама і іншымі службовымі асобамі райвыканкама;

аналізуе і каардынуе інфармацыйна-ідэалагічную дзейнасць рэдакцыі дзяржаўнай раённай газеты;

арганізуе, узгадняе і каардынуе правядзенне на тэрыторыі раёна міжнародных, рэспубліканскіх і абласных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў па грамадска-палітычнай і грамадзянскай тэматыцы;

каардынуе работу афіцыйнага сайта райвыканкама ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;

ажыццяўляе маніторынг і кантроль выканання заканадаўства ў сферы, якая рэгламентуе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;

каардынуе работу па арганізацыі і правядзенні падпісной кампаніі на дзяржаўныя перыядычныя выданні;

каардынуе выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 1997 г. № 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі»;

арганізуе работу камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры райвыканкаме;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем і прымяненнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях рэлігійнымі і грамадскімі арганізацыямі;

прадастаўляе ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт матэрыялы для дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных суполак, вядзе ўлік рэлігійных арганізацый і культавых будынкаў;

прадастаўляе ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт матэрыялы:

для вынясення пісьмовага папярэджання рэлігійным суполкам у выпадку парушэння імі заканадаўства ў сферы канфесійных адносін альбо ажыццяўлення дзейнасці, якая супярэчыць іх статутам, а таксама прымае іншыя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў;

для звароту ў суд з іскавай заявай аб ліквідацыі рэлігійнай суполкі ў выпадку парушэння ёю заканадаўства ў сферы канфесійных адносін альбо ажыццяўлення дзейнасці, якая супярэчыць іх статуту;

інфармуе галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб этнаканфесійнай сітуацыі ў раёне, а таксама аб фактах парушэння заканадаўства ў этнаканфесійнай сферы;

аналізуе сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы і тэндэнцыі, якія адбываюцца ў моладзевым асяроддзі, садзейнічае навуковым і сацыялагічным даследаванням у асяроддзі моладзевых праблем;

ажыццяўляе арганізацыйна-метадычную і іншую падтрымку дзейнасці моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў па рэалізацыі сацыяльна значных моладзевых праграм, каардынуе і кантралюе іх дзейнасць у пытаннях, звязаных з моладзевай палітыкай;

сумесна з зацікаўленымі органамі вырашае пытанні занятасці, працы, побыту, сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, арганізацыі вольнага часу моладзі, праводзіць работу па прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы падлеткаў і моладзі, а таксама іх працаўладкаванні;

распрацоўвае і праводзіць комплексныя мерапрыемствы па забеспячэнні прававой, эканамічнай і сацыяльнай падтрымкі маладой сям'і і таленавітай моладзі;

праводзіць прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяроддзі;

аказвае прадугледжаную заканадаўствам дапамогу ў развіцці моладзевага прадпрымальніцтва, прыцягненні моладзі да практычнага вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем раёна;

каардынуе і праводзіць культурна-асветніцкую, спартыўна-масавую работу з моладдзю і падлеткамі па месцы жыхарства;

каардынуе выхаваўчую работу са студэнцкай і навучэнскай моладдзю ў вольны ад вучобы час;

праводзіць работу па патрыятычным выхаванні моладзі;

уносіць ва ўстаноўленым парадку прадстаўленні аб узнагароджанні лепшых работнікаў у сферы ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі і моладзевай палітыкі, выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, дзейнасці па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, этнаканфесійных адносін да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысваенні ганаровых званняў, прысуджэнні прэмій, прымяняе іншыя меры заахвочвання;

каардынуе работу па пытаннях увекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, захавання памяці аб ахвярах войнаў (устанаўленне імёнаў загінулых, нанясенне іх на мемарыяльныя пліты воінскіх пахаванняў);

ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, разглядае звароты грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх прадстаўнікоў, праводзіць іх аналіз, прымае меры да ліквідацыі прычын, якія спараджаюць скаргі, ажыццяўляе дзейнасць па здзяйсненні адміністрацыйных працэдур;

ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.