Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Расонская дзіцячая школа мастацтваў»
Адрас: Віцебская вобласць, г.п. Расоны, вул. Савецкая. д.9
тэл. 8(02159)5-16-59
Дырэктар: Старавойтава Алена Віктараўна
Кантактны тэлефон: 8 (02159) 5-16-59
У 1968 годзе ў г.п.Расоны была адкрыта Дзіцячая музычная школа. З адкрыццём мастацкага аддзялення ў 1994 годзе школа набыла статус Дзіцячай школы мастацтваў. У 2000 годзе адкрыта харэаграфічнае аддзяленне.
У школе мастацтваў вучні навучаюцца на 3-х аддзяленнях: музычнае, мастацкае і харэаграфічнае.
У Дзіцячай школе мастацтваў з 1999 года працуе ўзорны цымбальны аркестр (кіраўнік Ермакова Ганна Генадзьеўна). На базе мастацкага аддзялення з 2010 года працуе дзіцячая узорная мастацкая студыя «Каларыт» (кіраўнік Калаур Алена Валянцінаўна).