Гісторыка-культурная спадчына Расонскага раёна
На тэрыторыі Расонскага раёна размешчана 34 аб'екты, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта два помнікі архітэктуры (Свята-Узнясенская царква і сядзібны дом пана Гласко), 4 – гістарычныя (мемарыяльны комплекс г.п.Расоны, воінскае пахаванне ў в.Грышына, брацкія магілы аг.Клясціцы і в.Парэчча) і 28 помнікаў археалогіі (15 гарадзішчаў перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, VII ст. да н.э. - ХVII ст. н.э., 10 курганных могільнікаў і курганоў перыяду I-ХIII стст. н.э., 2 паселішчы V ст. да н.э. - VII ст. н.э., замчышча ХVI ст).
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Інфармацыя аб ільготах і прэферэнцыях для інвестараў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Парадак правядзення работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах іх аховы
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама