Пiсьмовыя звароты i папяровыя копii электронных зваротаў не пазней чым у наступны за днём рэгістрацыі працоўны дзень перадаюцца службовымі асобамi сектара загадчыку.
Па звароце загадчыкам сектара прымаецца адно з наступных рашэнняў:
- аб разглядзе звароту па сутнасці;
- аб накіраванні звароту на разгляд у дзяржаўныя органы, арганізацыі ў адпаведнасці з iх кампетэнцыяй;
- аб пакіданнi звароту без разгляду па сутнасці;
- аб спыненнi перапiскi;
- аб спыненнi разгляду звароту па сутнасці ў выпадку адклiкання вiзавальнікам звароту;
- аб прыняццi звароту да ведама.
Пiсьмовыя звароты, у якiх абскардваюцца судовыя пастановы, не пазней пяцi працоўных дзён вяртаюцца вiзавальнiкам з тлумачэннем iм парадку абскардвання судовых пастаноў.
Паведамленне вiзавальнiкам аб накiраваннi зваротаў на разгляд у iншы дзяржаўны орган, арганiзацыю накiроўваецца ў выглядзе лiста.
Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да зваротаў
Звароты выкладваюцца на беларускай або рускай мове.
Пiсьмовыя звароты грамадзян павiнны ўтрымлiваць:
- найменне i (або) адрас арганiзацыi альбо пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) альбо iнiцыялы асобы, якiм накiроўваецца зварот;
- прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) альбо iнiцыялы грамадзянiна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасцi звароту;
- асобу подпiс грамадзянiна (грамадзян).
Пiсьмовыя звароты юрыдычных асоб павiнны ўтрымлiваць:
- найменне i (або) адрас арганiзацыi альбо пасаду i (або) прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) альбо iнiцыялы асобы, якiм накiроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Рашэнне аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці прымаецца загадчыкам сектара.
Пiсьмовыя звароты могуць быць пакiнуты без разгляду па сутнасці, калі:
- звароты не адпавядаюць вышэйназваным патрабаванням;
- звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю маёмасці, заклік да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Паведамленне заяўніка аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці падпісваецца загадчыкам сектара.
У выпадку атрымання заявы аб адкліканні заяўнікам звароту рашэнне аб спыненні разгляду прымаецца загадчыкам сектара. Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту, з суправаджальным лістом.
Рашэнне аб тым, што ананімны зварот не падлягае разгляду, прымаецца загадчыкам сектара.
Звароты разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон).
Загадчык сектара можа ўстанаўліваць скарочаны тэрмін разгляду звароту.
Пiсьмовыя паведамленні накiроўваюцца заяўнiкам у тэрмiны, устаноўленыя ў артыкулах 10, 15 і 17 Закона.
Кантрольны тэрмін разгляду звароту - 15 дзён.
Калектыўныя звароты трыццаці і больш заяўнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю сектара, разглядаюцца з выездам на месца, калі іншае не вынікае з гэтых зваротаў.
Пры разглядзе паўторнага звароту выканаўцы абавязаны ўстанавіць яго прычыны і ў выпадку, калі яны выкліканы парушэннем устаноўленага парадку разгляду папярэдняга звароту, прыняць неабходныя меры па аднаўленні парушаных правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, унесці прапановы аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.
Паўторныя звароты прызнаюцца неабгрунтаванымі, рашэнні аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці і спыненні з заяўнікам перапіскі і пакідання звароту без разгляду па сутнасці прымаюцца загадчыкам сектара на падставе заключэнняў, падрыхтаваных (падпісаных) службовай асобай сектара, адказнай за разгляд папярэдняга звароту.
Датай адказу заяўляльніку з'яўляецца дата яго падпісання.
Пісьмовыя адказы (паведамленні) на пісьмовыя, электронныя звароты, падпісаныя загадчыкам сектара, накіроўваюцца заяўляльнікам службовай асобай сектара па часопісе зыходнай карэспандэнцыі простым паштовым адпраўленнем альбо ў электронным выглядзе праз сістэму зваротаў у дзень падпісання альбо ў першы наступны за ім працоўны дзень (у межах устаноўленага заканадаўствам тэрміну для разгляду зваротаў).
Кантроль за разглядам зваротаў завяршаецца, калі ўсе пастаўленыя ў іх пытанні разгледжаны, прыняты неабходныя меры і заяўляльнікам накіраваны адказы ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама паведамленні ў парадку, устаноўленым у артыкулах 10, 15, 17 і 21 Закона.
На кожным звароце пасля канчатковага разгляду пастаўленых у ім пытанняў ставіцца адзнака аб выкананні і накіраванні яго ў справу, указваецца дата, асабісты подпіс службовай асобы, якая прыняла дадзенае рашэнне.
У выпадку адклікання заяўніком свайго пісьмовага звароту адзнака аб выкананні і накіраванні яго ў справу ставіцца на яго заяве аб адкліканні свайго звароту.