Дзяржаўная ўстанова культуры «Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»
Дырэктар: Уласава Ларыса Міхайлаўна
Кантактны тэлефон: 8 (02159) 5-13-87
Ва ўстановах культуры клубнага тыпу працуе 79 клубных фарміраванняў (673 удзельнікі). Пяці калектывам прысвоена званне «народны»: вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца», вакальна-хараві калектыў «Ветэран» і калектыў літаратурнай творчасці «Натхненне» раённага Цэнтра культуры, фальклорны калектыў "Крыніца" клуба-бібліятэкі в.Янкавічы, клуб аматараў народнай песні «Вечарына» Клясціцкага сельскага Дома культуры.
| Імя, прозвішча, імя па бацьку | Пасада / Статус |
|---|---|
| Фальклорны калектыў "Крыніца" працуе пры клубе-бібліятэцы в.Янкавічы больш за 20 гадоў. У рэпертуары калектыву народныя святы, гулянні, абрады гадавога цыклу, святочныя вечары, вяселлі, дні нараджэння. Кіраўнік калектыву Кавалёва Надзея Канстанцінаўна. | |
| Вакальна-хараві калектыў «Ветэран» з'яўляецца адным са старэйшых творчых калектываў раёна, створаны ў 2002 годзе з мэтай арганізацыі вольнага часу пажылых людзей сродкамі мастацкай самадзейнасці. З'яўляецца актыўным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Кіраўнік калектыву Уласава Ларыса Міхайлаўна. | |
| Вакальна-харэаграфічнаму калектыву "Свяціца" 30 гадоў. У яго склад уваходзіць тры групы: вакальная, інструментальная і танцавальна-харэаграфічная. Рэпертуар народнага калектыву – гэта творы народнай спадчыны, мясцовага фальклору, творы апрацоўкі беларускіх кампазітараў, беларуская канта з "Полацкага сшытку". Кіраўнік калектыву Задзвінская Лідзія Аркадзьеўна. | |
| Клуб аматараў народнай песні «Вечарына» працуе пры Клясціцкім СДК. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Рэпертуар клуба разнастайны і пастаянна абнаўляецца. Кіраўнік калектыву Церахава Святлана Яўгенаўна. | |
| У жніўні 2015 года калектыў літаратурнай творчасці «Натхненне» удастоены звання «народны». Літаратурныя вечары, літаратурна-музычныя кампазіцыі, творчыя вечары ўдзельнікаў клуба, пастаноўкі, якія праводзіць калектыў, карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў. «Натхненне» – пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх паэтычных і літаратурных конкурсаў. Кіраўнік калектыву Матошка Аляксандр Іванавіч |
Калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць і паспяхова прадстаўляюць раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.