Аддзяленне першапачатковага прыёму, аналізу інфармавання і прагназавання

 

Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна» запрашае інвалідаў, пажылых грамадзян, шматдзетныя сем'і, няпоўныя сем'і за гуманітарнай дапамогай.

Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00 абед з 13.00 да 14.00   

Кан.тэл. 5-28-04 

 

Загадчык аддзялення Бульбянава Алена Паўлаўна

Тэлефон 8(02159) 5-28-04

Адрас: г.п. Расоны, вул. Лапенка, 19а, II паверх, кабінет №13

Электронны адрас: rossony.r-tc@mintrud.by

Рэжым працы:

панядзелак-пятніца
08.00 - 13.00
14.00 - 17.00         


Мэта і задачы дзейнасці аддзялення: аддзяленне прызначана для першапачатковага прыёму, кансультавання грамадзян, выяўлення і ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні, рэалізацыі іх правоў, устаноўленых заканадаўствам, правядзення аналізу і прагназавання рэальнай і перспектыўнай патрэбы ў сацыяльным абслугоўванні, інфармавання грамадзян аб паслугах, якія аказваюцца Цэнтрам.

Напрамкі працы:

  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі кансультатыўна-інфармацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг;
  • першапачатковы прыём грамадзян, выяўленне наяўных у грамадзян патрэбаў у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні цэнтра;
  • кансультаванне грамадзян па пытаннях атрымання розных відаў паслуг у цэнтры;
  • стварэнне і актуалізацыя банкаў дадзеных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў I-II-III групы, маладых інвалідаў і інш.;
  • абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян;
  • інфармаванне насельніцтва аб паслугах, якія аказваюцца цэнтрам, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама выданне памяткаў, бюлетэняў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
  • складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці, аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзейнасці Цэнтра;
  • прыём і падрыхтоўка дакументаў на выплату матэрыяльнай дапамогі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
  • прыём і падрыхтоўка дакументаў грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў для прыняцця іх на пастаяннае або часовае пражыванне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання, пансіянаты вобласці;
  • прыём і падрыхтоўка дакументаў грамадзян на забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
  • выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
  • арганізацыя працы тэлефона «Гарачая лінія» для экстраннага звароту грамадзян у Цэнтр;
  • кантроль выканання мерапрыемстваў, якія тычацца рамонту печаў, электраправодкі, устаноўкі АПІ;
  • кантроль выканання мерапрыемстваў дзяржаўных праграм.

У мэтах забеспячэння даступнасці сацыяльнага абслугоўвання для жыхароў сельскіх населеных пунктаў арганізавана праца брыгады на мабільнай аснове, гаспадарчай брыгады і сацыяльнай прыёмнай

25 03 25 16

25 03 25 17

25 03 25 18

Парадак афармлення ў пансіянаты

Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі са сродкаў ФСАН

Матэрыяльная дапамога з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Парадак афармлення грамадзян у дом-інтэрнат

Выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі

Галерэя выяў