Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што аб'ектыўна парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход не перавышае 150 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй, якая аб'ектыўна парушае нармальную жыццядзейнасць сям'і, разумеюцца абставіны, складаныя для самастойнага вырашэння: поўная непрацаздольнасць па прычыне інваліднасці або дасягнення грамадзянамі 80-гадовага ўзросту, нездатнасць да самаабслугоўванні ў сувязі з хваробай, а таксама стыхійныя бедствы, катастрофы, пажары і іншыя абставіны.
Пералік абставін, якія можна аднесці да цяжкай жыццёвай сітуацыі, з'яўляецца адкрытым.
Наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая дае права сям'і (грамадзяніну) на атрыманне аднаразовай сацыяльнай дапамогі, пацвярджаецца дакументальна або ўстанаўліваецца камісіяй на падставе акта абследавання матэрыяльна-бытавога становішча, складзенага па яе даручэнні калегіяльна (не менш за тры чалавекі) спецыялістамі органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з прыцягненнем прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, грамадскіх аб'яднанняў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» вызначаны пералікі тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі).
Сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, уключаны ў пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2014 г. № 35).
Па пытаннях прадастаўлення сацыяльных паслуг неабходна звяртацца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтры), якія функцыянуюць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах рэспублікі. У цэнтрах працуюць спецыялізаваныя аддзяленні, у тым ліку аддзяленні сацыяльнай дапамогі на дом, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання і іншыя.
Умовы прадастаўлення сацыяльнага абслугоўвання (бясплатна, на ўмовах частковай альбо поўнай аплаты) залежаць ад матэрыяльнага і сямейнага становішча грамадзян (вызначаны Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11).
Бясплатна сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца: малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем'ям)
На ўмовах частковай аплаты: адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем'ям), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
На ўмовах поўнай аплаты: астатнім непрацаздольным грамадзянам.
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11:
да непрацаздольных грамадзян адносяцца дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, якія завяршылі засваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю; інваліды 1 ці 2 групы; непрацуючыя грамадзяне ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маючыя права на дзяржаўную пенсію;
да малазабяспечаных грамадзян (сем'яў) адносяцца грамадзяне (сем'і), якія маюць па аб'ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг;
адзінокімі прызнаюцца непрацаздольныя грамадзяне, якія не маюць паўналетніх дзяцей, сужэнцаў і бацькоў, што не з'яўляюцца інвалідамі 1 ці 2 групы, не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Для аказання сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных паслуг інвалідам і пажылым грамадзянам у сістэме органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне функцыянуюць стацыянарныя (80 дамоў-інтэрнатаў трох тыпаў) і нестацыянарныя (146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) установы сацыяльнага абслугоўвання.
Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтры) прызначаны для аказання грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, разнастайных відаў сацыяльных паслуг з улікам іх патрэбнасці, а таксама ў адпаведнасці з паказаннямі і проціпаказаннямі да абслугоўвання, якія вызначаюцца арганізацыямі аховы здароўя.
З гэтай мэтай у структуры цэнтраў адкрываюцца спецыялізаваныя аддзяленні: першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнай дапамогі на доме, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага і кругласутачнага знаходжання.
Так, грамадзянам, якія часткова страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння і не маюць проціпаказанняў да абслугоўвання, сацыяльныя работнікі аддзяленняў сацыяльнай дапамогі на доме аказваюць сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-рэабілітацыйныя і іншыя віды сацыяльных паслуг (дастаўка на дом прадуктаў харчавання, медыкаментаў, тавараў першай неабходнасці, садзейнічанне ва ўборцы кватэры, аплата жылля і камунальных паслуг, дастаўка вады, паліва і бульбы са сховішча і г.п.), прадастаўляюць неабходную інфармацыю па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі, арганізуюць сацыяльна-бытавое абслугоўванне прадпрыемствамі гандлю і іншыя паслугі.
Аддзяленнямі тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання цэнтраў прадастаўляюцца разавыя сацыяльныя паслугі на доме. Таксама для грамадзян, якія цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння, прадастаўляюцца паслугі сацыяльнага работніка.
У аддзяленнях сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі можна скарыстацца паслугамі псіхолага.
У сельскай мясцовасці для непрацаздольных грамадзян, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць пражываць самастойна, у цэнтрах функцыянуюць аддзяленні кругласутачнага знаходжання. Тут грамадзянам прадастаўляецца жыллё з комплексам матэрыяльна-бытавога забеспячэння, у тым ліку трохразовае харчаванне, створаны спрыяльны мікраклімат, праводзяцца санітарна-гігіенічныя і рэабілітацыйныя мерапрыемствы, арганізуецца догляд, культурныя мерапрыемствы і вольны час.
Для маладых інвалідаў, у тым ліку і для выпускнікоў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сістэмы Міністэрства адукацыі, у цэнтрах ствараюцца і функцыянуюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, якія забяспечваюць інвалідам магчымасць развіцця працоўных навыкаў, заняткаў па інтарэсах і вольнага часу.
Работа цэнтраў з пажылымі людзьмі ўключае ў сябе арганізацыю іх догляду і культурнага вольнага часу ў дзённы час, прыцягненне пажылых людзей да грамадска-карыснай дзейнасці. У гэтых мэтах у цэнтрах створаны аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, дзе людзі старэйшага пакалення займаюцца прыкладным мастацтвам, захоўваючы народныя традыцыі самадзейнай творчасці і рамёстваў, развіваючы свае таленты і здольнасці.
За падрабязнай інфармацыяй неабходна звяртацца ў цэнтр па месцы жыхарства.
Для залічэння на сацыяльнае абслугоўванне на даму неабходна пісьмова звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтр) па месцы фактычнага пражывання, прадставіўшы: дакумент, які сведчыць асобу; дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы; медыцынскую даведку аб стане здароўя грамадзяніна.
Работнікі цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання матэрыяльна-бытавога становішча і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: звесткі аб памеры атрыманай пенсіі за месяц, папярэдні месяцу звароту (для адзінокіх непрацаздольных грамадзян (сем'яў); даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і; звесткі аб адсутнасці догляду за грамадзянінам, які звярнуўся за аказаннем сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе за інвалідам I групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага дакумента (звесткі).
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца малазабяспечаным грамадзянам і сем'ям, якія па аб'ектыўных прычынах маюць сярэднедушавы даход за апошнія 12 месяцаў ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).
Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на аднаго атрымальніка ў месяц