Арганізацыя навучання і працаўладкавання па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва» грамадзяне маюць права на бясплатную кансультацыю і бясплатнае атрыманне інфармацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў мэтах выбару прафесіі, роду заняткаў, магчымасці навучання.
Беспрацоўныя і грамадзяне, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, маюць права на бясплатную прафарыентацыю.
Прафарыентацыя беспрацоўных і грамадзян, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў мэтах аказання практычнай дапамогі ў выбары прафесіі, змене роду заняткаў і павышэнні кваліфікацыі з улікам здольнасцей, схільнасцей, прафесійных інтарэсаў грамадзян і патрэб рынку працы.
Беспрацоўныя грамадзяне маюць права на бясплатнае навучанне па накіраванні службы занятасці. Таксама бясплатнае навучанне могуць атрымаць грамадзяне, якія звярнуліся ў службу занятасці па пытаннях працаўладкавання, з ліку:
- якія ажыццяўляюць догляд за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў (маці (мачаха), бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апекун) (за выключэннем тых, хто знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў);
- якія ажыццяўляюць догляд за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў;
- грамадзян, якія атрымліваюць дапамогу на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага вірусам імунадэфіцыту чалавека.