У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва» ад 15.06.2006 г. № 125-З і ўрадавымі пастановамі ажыццяўляюцца наступныя сацыяльныя выплаты:
- дапамога па беспрацоўі;
- дапамога па цяжарнасці і родах.
ДАСПАМОГА ПА БЕЗПРАЦОЎІ
Дапамога па беспрацоўі прызначаецца беспрацоўным, якія зарэгістраваліся ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на працягу аднаго месяца з дня звальнення, заканчэння тэрміну дзеяння або скасавання грамадзянска-прававога дагавора, спынення адукацыйных адносін (адлічэння) у сувязі з атрыманнем адукацыі, якія:
- не менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі складаліся ў працоўных адносінах і звольнены з апошняга месца працы па падставах, прадугледжаных пунктам 2 часткі другой артыкула 35, часткай чацвёртай артыкула 40, часткай першай артыкула 41 і пунктамі 2–4, 7 і 8 артыкула 44 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і (або) ажыццяўлялі дзейнасць па грамадзянска-прававых дагаворах з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь;
- звольнены з ваеннай службы (за выключэннем звольненых з тэрміновай ваеннай службы), службы ў ваенізаванай арганізацыі па стане здароўя, у сувязі з неабходнасцю пераезду сям'і ў іншую мясцовасць;
- звольнены з тэрміновай ваеннай службы, альтэрнатыўнай службы;
- з'яўляюцца выпускнікамі ўстаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю.
Дапамога па беспрацоўі таксама прызначаецца беспрацоўным з ліку грамадзян, якія спынілі ажыццяўленне догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў, дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, дзіцем ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваным вірусам імунадэфіцыту чалавека, інвалідам I групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і зарэгістраваліся ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на працягу аднаго месяца з дня спынення такога догляду, і беспрацоўным з ліку грамадзян ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню шукаюць працу.
З налічаных выплат ажыццяўляюцца ўтрыманні аліментаў, штрафаў і іншых відаў спагнанняў на падставе выканаўчых дакументаў.
Дапамога па беспрацоўі не назначаецца беспрацоўным, якім назначана пенсія па інваліднасці.
За беспрацоўным, накіраваным органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на навучанне, захоўваецца права на дапамогу па беспрацоўі.
У выпадку, калі перыяд навучання перавышае перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі, выплата дапамогі па беспрацоўі падаўжаецца на тэрмін навучання.
Выплата дапамогі па беспрацоўі ажыццяўляецца беспрацоўным на працягу 13 каляндарных тыдняў з дня іх рэгістрацыі.
Беспрацоўным, зарэгістраваным у органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы, і беспрацоўным за пяць гадоў да дасягнення імі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту выплата дапамогі па беспрацоўі ажыццяўляецца на працягу 26 каляндарных тыдняў з дня іх рэгістрацыі.
Выплата дапамогі па беспрацоўі прыпыняецца на адзін месяц у выпадку:
- неяўкi беспрацоўнага без уважлiвых прычын у орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па яго запрашэннi для атрымання накiравання на працу (навучанне) – з дня запрашэння ў орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;
- неяўкi беспрацоўнага без уважлiвых прычын на перамовы з наймалiсчыкам па пытаннi аб працаўладкаваннi на працягу двух рабочых дзён з дня выдачы яму органам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне накiравання на працу;
- невыканання беспрацоўным без уважлiвых прычын месячнай нормы удзелу ў аплатных часовых работах у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам.
- адсутнасцi беспрацоўнага на навучальных занятках без уважлiвых прычын больш за 25 працэнтаў навучальнага часу ў месяцы навучання;
- адмовы беспрацоўнага ад прапаноў прыдатнай працы (навучання);
- калі беспрацоўны самастойна не займаўся пошукам працы і не інфармаваў аб гэтым орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па яго патрабаванні.
Перыяд, на які прыпыняецца выплата дапамогі па беспрацоўі, залічваецца ў агульны перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі.
Выплата дапамогі па беспрацоўі не ажыццяўляецца ў перыяд:
- выплаты дапамогі па цяжарнасці і родах;
проходжання беспрацоўным а атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм у вячэрняй, завочнай, дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі і ў форме сушукальніцтва ва ўстанове адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, у індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
праходжанне беспрацоўным ваенных, спецыяльных або навучальных збораў, выкананне дзяржаўных або грамадскіх абавязкаў.
Гэтыя перыяды не залічваюцца ў агульны перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі і падаўжаюць яго.
Дапамога па беспрацоўі выплачваецца не радзей аднаго разу на месяц пры ўмове з'яўлення беспрацоўнага ва ўстаноўленым парадку ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Сумы дапамогі па беспрацоўі, не запатрабаваныя грамадзянінам у перыяд рэгістрацыі беспрацоўным, выплачваюцца адначасова за мінулы час, але не больш чым за тры гады да дня звароту за атрыманнем дапамогі па беспрацоўі.
Дапамога па цяжарнасці і родах
З 1 студзеня 2025 года права на дапамогу па цяжарнасці і родах маюць жанчыны, зарэгістраваныя беспрацоўнымі альбо якія праходзяць навучанне па накіраванні органаў занятасці, – калі яны зарэгістраваны беспрацоўнымі альбо накіраваны на навучанне не пазней шасці месяцаў з дня заканчэння працы (службы), вучобы (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або навукова-арыентаванай адукацыі), праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў памеры 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, устаноўленага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы, але не менш за мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах.
Пры гэтым пад заканчэннем працы разумеецца звальненне асоб, якія працавалі па працоўным дагаворы. Адпаведна, да заканчэння працы (службы) не адносіцца спыненне грамадзянска-прававога дагавора, індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама заканчэнне ажыццяўлення іншага віду дзейнасці, на якія распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.
Для атрымання дапамогі па беспрацоўі грамадзянам неабходна адкрыць банкаўскі рахунак з базавымі ўмовамі абслугоўвання ў падраздзяленні Ц217-21 ААТ «АСБ Беларусбанк» па адрасе: г.п. Рассоны, вул. Машэрава, 3.