Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «ЭКА-РАСЫ»
Рэжым працы:
з 8-00 да 17-00,
абед з 13-00 да 14-00
Выхадны: субота, нядзеля
Паштовы адрас: г.п. Расоны вул. Савецкая, д. 4
Тэлефон: +375(29) 518-65-18
Электронны адрас: eko-rosy@tut.by
В.а. дырэктара: Лісічонак Стэфанія Альбертаўна
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «ЭКА-РАСЫ» з'яўляецца прыродаахоўнай установай, якая ажыццяўляе кіраванне заказнікам рэспубліканскага значэння «Чырвоны Бор», абвешчаным у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.1997 года № 982 «Аб утварэнні рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор» і перададзеным у аператыўнае кіраванне Расонскаму і Верхнядзвінскаму раённым выканаўчым камітэтам, і заказнікам рэспубліканскага значэння «Сіньша», абвешчаным у адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.03.1996 года № 202 «Аб утварэнні рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сіньша» і перададзеным у аператыўнае кіраванне Расонскаму раённаму выканаўчаму камітэту.
Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:
- арганізацыя і ажыццяўленне прыродаахоўных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць выкананне ўстаноўленага рэжыму аховы і выкарыстання заказнікаў, ахову прыродных комплексаў і аб'ектаў заказнікаў, а таксама ўмовы захавання іх у натуральным стане;
- арганізацыя і ўдзел у выкананні навукова-даследчых работ і мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне прыродных комплексаў і аб'ектаў, на ацэнку і прагноз экалагічнай абстаноўкі, распрацоўку навуковых асноў аховы прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, узнаўленне і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;
- удзел у правядзенні маніторынгу навакольнага асяроддзя;
- арганізацыя і ажыццяўленне турызму, адпачынку і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці;
- экалагічнае асвета насельніцтва і прапаганда справы аховы навакольнага асяроддзя;
- ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці.
Візіт-цэнтр
На тэрыторыі заказніка «Сіньша» дзейнічае візіт-цэнтр экалагічнага выхавання. Тут можна арандаваць пакой для начлега. Візіт – цэнтр абсталяваны ўсімі неабходнымі выгодамі: водаправод, туалет, кухня і г.д. У будынку створаны ўмовы для камфортнага размяшчэння людзей з інваліднасцю (абарудваны туалет, пандусы і г.д.).
Пражыванне ў візіт-цэнтры для інвалідаў 1 гр. і дзяцей да 18 гадоў бясплатна.
Тут таксама можна:
- узяць на пракат лодкі, байдаркі, ровары, турыстычнае рыштунак, спартыўны інвентар;
- арандаваць турыстычныя стаянкі, мангал;
- замовіць лазню;
- арганізаваць мэтавыя паходы з суправаджальнікам для збору грыбоў, ягад, лекавых раслін, матэрыялаў для мастацкіх вырабаў;
- арганізаваць рыбалку;
- купіць экскурсію па экалагічных маршрутах (з гідам).
Адрас: Расонскі р-н, в. Забор'е, вул. Берагавая, 2