Непаўторная па сваёй прыгажосці прырода Россонскага раёна. Карункі змешаных лясоў, якія займаюць больш за 70% тэрыторыі раёна, каштоўныя каралі ярка-сініх азёр, нітачкі рэк і чыстыя крыніцы ствараюць разнастайнасць і забяспечваюць высокую рэкрэацыйную прывабнасць.
У раёне 192 вялікіх і малых азёр, 27 з іх рыбалоўныя. Найбольшыя - Няшчарда, Усвеча, Белае, Валабо, Сіньша, Шэвіна - з'яўляюцца выдатнай базай для адпачынку на прыродзе.
Найбуйнейшая рака рэгіёна Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Няшчарда.
Знаёмячыся з багатай прыродай Россонскай зямлі, неабходна пабываць на возеры Няшчарда, апетым Янам Баршчэўскім. Гэта адно з найбуйнейшых азёр у Беларусі з плошчай 27,4 кв. км, сілкуецца сямі ручаямі.
Няшчарда ў даўжыню амаль 12 км і мае мудрагелістую берагавую лінію ў 50 км.
Каштоўны прыродны скарб для аматараў прыроды - ландшафтны заказнік з паэтычнай назвай "Сіньша", на тэрыторыі якога размешчаны цэлы каскад азёр, злучаных паміж сабой рэчкай Дрысай. У возеры Сіньша расце рэдкая ў Беларусі расліна – вадзяны арэх плывучы (чылім, рагульнік). Гэта рэліктавая расліна з сямейства вадзянаарэхавых занесена ў Чырвоную кнігу. Тэрыторыя заказніка ідэальна падыходзіць для заняткаў актыўнымі відамі адпачынку ў прыродных умовах.
https://www.itourist.by/reserve/sinsha
Яркой прыроднай прыкметнасцю з'яўляецца і ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння – лесабалотны комплекс "Чырвоны бор", плошча якога 34234 га.
Дзіўны і ўнікальны яго свет, не сапсаваны чалавечай цывілізацыяй. Тут нечакана спалучаюцца рэдкія формы рэльефу, геалагічных парод, чыстыя дубровы і цяжкапраходныя балоты, якія сталі месцам пражывання знікаючых відаў раслін, жывёл і птушак. У заказніку сустракаюцца астраўкі беласнежных бяроз, алешын, пераважаюць жа сасновыя боры з векавымі дрэвамі з чырвона-бурай афарбоўкі ствалоў. Заказнік запрашае на свае экалагічныя сцежкі ўсіх, хто марыць уласнымі вачыма ўбачыць куткі першароднай прыроды. Цяжкадаступныя месцы цяпер можна ўбачыць дзякуючы пракладзенай праз балоты гаці. Шлях па бярвёнавым насціле па самым вялікім у заказніку балоце Вялікі Мох складае 600 м. Праз заказнік працякае рака Нішча, на яго тэрыторыі каля 40 азёр, якія маюць чыстую, празрыстую ваду. Тут жа знаходзіцца крыніца "Сярэбранка", вада якой не замярзае нават у хрышчэнскія маразы, а таксама знакамітае сваёй празрыстасцю возера Белае Юхоўскае.
https://www.itourist.by/reserve/krasnyibor
Турыстаў і пілігрымаў прыцягвае вядомая ў народзе "Лазарэва крыніца" – гідралагічны помнік прыроды, які існуе каля 3-х тысячагоддзяў. Месца на беразе возера, дзе крыніца выносіць свае гаючыя воды, мае культавае значэнне.