З 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край», галоўнай мэтай якога з'яўляецца эфектыўнае выкарыстанне унікальных рэсурсаў рэгіёна для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебшчыны на ўнутраным і знешнім рынках з дапамогай стварэння мабільнага прыкладання.
Ідэя праекта заключаецца ў прасоўванні турыстычных магчымасцей вобласці праз устаноўленыя на турыстычным аб'екце васількі з QR-кодамі, адсканіраваўшы якія чалавек можа азнаёміцца з аб'ектам і яго гісторыяй з дапамогай мабільнага прыкладання «Васільковы край — Lіfe». Прычым пры сканаванні інтэрнэт не патрэбны, што значна спрашчае карыстанне дадаткам.
Знакі размяшчаюцца ў даступных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі месцах. Дадатак таксама ўключае ў сябе навігацыю па гарадах і раённых цэнтрах вобласці, маршруты, віртуальныя туры, аўдыёгід па розных папулярных месцах і славутасцях Віцебскай вобласці.