Фурс Алена Пятроўна
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах
Абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Наваполацка і Расонскага раёна)
Біяграфія
- Нарадзілася 16 жніўня 1977 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.
- Скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання, установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».
- Працавала начальнікам аддзела, галоўным спецыялістам, другім сакратаром, першым сакратаром Полацкага гарадскога камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі; інспектарам другой катэгорыі, спецыялістам другой катэгорыі, намеснікам дырэктара, дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па г. Полацку.
- Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
- Дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку.
- Мае падзякі старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Узнагароджана ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Па выніках 2016 года занесена на гарадскую Дошку гонару горада Наваполацка.
Памочнікі
Малахава Святлана Фёдараўна
Кантакты: вул. Юбілейная, д. 4а, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211446,
тэлефон службовы:
8-0214507514
e-mail: Novopolock.vitebsk@bgs.by