выходны – пятніца.
- ПЦПІ пры Краснапольскай сельскай бібліятэцы. 211474., Віцебская обл., Расонскі р-н, а-г Краснаполле, тэл. 8-02159-57557.
час працы:
аўт.-сб.: 10.00-19.00, перапынак на абед: 14.00-16.00
нд. 10.00-17.00, перапынак на абед: 13.00-15.00
выходны – панядзелак.
- ПЦПІ пры Клясціцкай сельскай бібліятэцы. 211463, Віцебская обл., Расонскі р-н, а-г Клясціцы, тэл 8-02159-54709.
час працы:
аўт.-сб.: 10.00-19.00, перапынак на абед: 14.00-16.00
нд. 10.00-17.00, перапынак на абед: 13.00-15.00
выходны – панядзелак.
- ПЦПІ пры Селяўшчынскай сельскай бібліятэцы 211461, Віцебская обл, Расонскі раён а-г Селяўшчына тэл: 802159 34213
Час працы: паняд. –пятн. 10.00 - 19.00 перапынак на абед 14.00 - 16.00
Субота: 10.00 - 17.00 перапынак на абед 13.00 - 15.00
Выходны – нядзеля.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі прадастаўляе грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», Інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.
Сайт «ЭТАЛОН-ONLINE»
(www.etalonline.by)
Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» - дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да навін заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і вызначэнняў і інш.
Электронныя выданні НЦПІ
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН»
распаўсюджваюцца: копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»): банкі даных: «Судовая практыка» і тэматычныя банкі даных на кампакт-дысках:
- БД «Правы чалавека» - міжнародна-прававыя дакументы і практыка іх прымянення;
- БД «Кодэксы краін СНД»,
- БД «Крымінальнае права Беларусі»;
- БД «Помнікі гісторыі права Беларусі».
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
(www.pravo.by)
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Прававы форум Беларусі
(www.forumpravo.by)
Інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – тлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказваць сваё меркаванне.
Дзіцячы прававы сайт
(www.mir.pravo.by)
Рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках у цікавай гульнявой форме.
Афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ
- Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
- Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментарыі да іх;
- Зборнік прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
Перыядычныя выданні прававой тэматыкі:
- Навукова-практычны часопіс «Права.by».
Бясплатныя паслугі:
- прадастаўленне доступу да прававой інфармацыі;
- прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;
- кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
- выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання;
- інфармацыя аб месцы і часе апублікавання прававога акта па тэлефоне;
Платныя паслугі:
- друкаванне інфармацыі на прынтары;
- ксеракапіраванне;
- запіс інфармацыі на дыск DVD і флешкарту карыстальніка.
Кансультатыўная псіхалагічная дапамога насельніцтву г.п. Росаны і Расонскага раёна