Да чытача
Чарговая кніга ў серыіі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» прысвечана Расонскаму раёну. Як і папярэднія выданні гэтай серыі, яна створана на аснове разнастайных дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, навуковых даследаванняў, розных публікацый у газетах і кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведкаў шматлікіх падзей, што адбываліся ў жыцці народа. Усе гэтыя матэрыялы раскрываюць багатую гісторыю краю і яго людзей.
У пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў для кнігі «Памяць. Расонскі раён» прымалі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, работнікі архіваў, бібліятэк, музеяў, былыя супрацоўнікі савецкіх органаў, ваенкаматаў, журналісты, навукоўцы, рэдактары энцыклапедыі.
Сіламі шырокай грамадскасці раёна складзены адзін з асноўных раздзелаў кнігі — спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных грамадзян — ахвяр фашысцкага тэрору, а таксама спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі і пахаваны на тэрыторыі раёна. Даюцца таксама звесткі пра землякоў, рэпрэсіраваных у часы сталіншчыны і пасля рэабілітаваных, пра хлопцаў, загінуўшых у Афганістане. Ёсць у кнізе матэрыялы пра знакамітых землякоў — герояў працы, вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, навукоўцаў і інш.
Безумоўна, стваральнікі кнігі не могуць гарантаваць поўную вычарпальнасць прыведзеных матэрыялаў, асабліва спісаў загінуўшых. Магчымы і некаторыя недакладнасці. Пошукавая работа не спыняецца, адкрываюцца раней закрытыя архіўныя справы, з'яўляюцца новыя звесткі, даследаванні і, адпаведна, новыя імёны, якія з часам знойдуць свае месца ў новым выданні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Расонскі раён».
Населенныя пункты Расонскага раёна
Раздзел 1. Ад старажытных часоў – 1917 г.
Маёнтак Скарынаў на Расоншчыне.
У час Лівонскай вайны
ЗВЕСТКІ ПРА АСАДУ ЗАМКА СОКАЛ І ЖОРСТКАСЦІ Ў ЧАС ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЫ (ПАВОДЛЕ ХРОНІКІ Р. ГЕЙДЭНШТЭЙНА)
Расоншчына ў Айчыннай вайне 1812г.
Расоншчына ў Айчыннай вайне 1812г.
З РЭЛЯЦЫI ГЕНЕРАЛА ВIТГЕНШТЭЙНА АЛЯКСАНДРУ I АБ ПЕРАМОЗЕ ПРЫ КЛЯСЦIЦАХ 19 (31) ЛIПЕНЯ 1812 г.
З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны
Паданні Расоншчыны
Расоншчына ў другой палове 19-га пачатку 20-га стагоддзя
Раздзел 2. Час барацьбы і выпрабаванняў. 1917 – 1941.
Устанаўленне Савецкай улады
Гаспадарчае будаўніцтва і калектывізацыя
Гаспадарчае будаўніцтва і калектывізацыя
Расонскі раён у пачатку 1930-х гадоў
У катавальнях НКУС
Воіны-землякі, якія загінулі ў Савецка-Фінляндскую вайну 1939-1940гг.
Раздзел 3. Ішла вайна свяшчэнная. 1941 – 1945.
У першыя дні вайны
Акупацыйны рэжым
Вогненныя вёскі: праўда і памяць
Усё пачыналася з падполля
Падпольныя арганiзацыi Расоншчыны
Партызанскі фронт
Расонска-Асвейская партызанская зона
Аб чым расказаў асабiсты apxiў
Аб чым расказаў асабiсты apxiў
Вызваленне
Залатыя зоркі Расоншчыны
Крутымі дарогамі вайны
Крокі аднаўлення
ВОИНЫ КРАСНОЙ АРМИИ, ПРОПАВШИЕ БЕЗ ВЕСТИ В РОССОНСКОМ РАЙОНЕ
ПАРТЫЗАНЫ – ЖЫХАРЫ ІНШЫХ РАЁНАЎ І АБЛАСЦЕЙ, ЯКІЯ ЗАГІНУЛІ І ПАХАВАНЫ Ў РАСОНСКІМ РАЁНЕ
Раздзел 4. 1945 – да нашых дзён
У мірнай працы
З успамінаў
Раёнка паведамляла
Працоўная слава Расоншчыны
Узнагароджаны ордэнамі і медалямі
Заслужаныя работнікі Рэспублікі Беларусь