Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Аддзелы райвыканкама

Упраўленне па сельскай гаспдарцы і харчаванню Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення:

Антоненкаў Яўгеній Юр’евіч

Час асабістага прыёму: 1-я серада месяца з 8-00 да 13-00

Месца знаходжання: вул. Савецкая,4, каб. № 83

Тэл. (802159) 5 12 79

Функцыі ўпраўлення:

  • каардынацыя ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь развіцця дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія пераапрацоўваюць сельскагаспадарчую сыравіну і абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна, незалежна ад форм уласнасці;
  • распрацоўка і рэалізацыя мер па ўдасканаленні гаспадарчага механізма ў аграпрамысловым комплексе;
  • распрацоўка і рэалізацыя мер па стымуляванні вытворчасці і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, паляпшэнні іх якасці і скарачэнню страт;
  • аналіз агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці;
  • распрацоўка і рэалізацыя праграм па павелічэнні харчовых рэсурсаў.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік упраўлення Брыкса Марына Міхайлаўна

Час асабістага прыёму: 2-я серада месяца з 8-00 да 13-00

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 24

Тэл. (802159) 5 13 43

Функцыі ўпраўлення:

  • рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па комплексным вырашэнні праблем у сацыяльна - працоўнай сферы, ахове працы, садзейнічанні занятасці насельніцтва, развіццю сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі;
  • забеспячэнне рэалізацыі на тэрыторыі раёна асноўных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі па комплексным вырашэнні праблем у сацыяльна-працоўнай сферы;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі;
  • распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне норм аховы працы ў суб’ектах гаспадарання раёна незалежна ад форм уласнасці;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны грамадзян.

Сектар землеўпарадкавання Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Загадчык сектара Ігнаценка Ігар Андрэевіч

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 92

Тэл. (802159) 5 12 63

Функцыі сектара:

  • рэалізацыя мер дзяржаўнага рэгулявання ў сферы зямельных адносінаў, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель на тэрыторыі Расонскага раёна;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, правядзеннем якасных землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ;
  • вядзенне справаводства і растлумачальнай работы па пытаннях канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў;
  • вядзенне адміністратыўных працэдур у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел эканомікі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Герасіменка Іна Сяргееўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 51

Тэл. (802159) 5 13 74

Функцыі аддзела:

  • распрацоўка і рэалізацыя праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
  • комплексны аналіз сацыяльна-эканамічнага і фінансавага стану раёна;
  • рэалізацыя дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі.

Аддзел па адукацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Мельнікаў Віктар Віктаравіч

Час асабістага прыёму: 1-ы, 3-і панядзелак месяца з 8-00 да 13-00,

з 14-00 да 17-00.

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 85

Тэл. (802159) 5 1261

Функцыі аддзела:

  • рэалізацыя прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
  • ажыццяўленне функцый па забеспячэнні якасці адукацыі, выхавання і аховы дзяцінства ва ўстановах адукацыі, функцыянавання сістэмы адукацыі ў раёне.

Фінансавы аддзел Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Зянько Кацярына Яўгеньеўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 44

Час асабістага прыёму: 3-і аўторак месяца з 8-00 да 13-00,

з 14-00 да 17-00

Тэл. (802159) 5 14 31

Функцыі аддзела:

  • кароткатэрміновае і сярэднетэрміновае прагназаванне забеспячэння раённага бюджэту фінансавымі рэсурсамі;
  • аналіз і прапановы па карэктыроўцы паказчыкаў раённага бюджэту;
  • вядзенне бухгалтарскага ўліку па выкананні раённага бюджэту;
  • вядзенне бухгалтарскага ўліку па выкананні бюджэтнай сметы фінансавага аддзела;
  • арганізацыя работы па састаўленні праекта раённага бюджэту;
  • фарміраванне разліковых паказчыкаў па кансалідаваным бюджэце;
  • забеспячэнне выканання раённага бюджэту.

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Жаглоў Аляксей Дзмітрыевіч

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 71

Тэл. (802159) 5 2304

Функцыі аддзела:

  • рэалізацыя мерапрыемстваў па ажыццяўленні рэгулявання дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый раёна ў сферы рацыянальнага кіравання дзяржаўным жыллёвым фондам, выкарыстання і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў;
  • рэалізацыя мер па забеспячэнні выканання заканадаўства, рэгулюючага пытанні жыллёва-камунальнай сферы, аналіз і абагульненне практыкі прымянення нарматыўна-прававых актаў ў гэтай сферы на тэрыторыі раёна;
  • распрацоўка прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна па пытаннях развіцця ЖКХ, сферы паслуг, мерапрыемстваў энергазберажэння;
  • ажыццяўленне кантролю за работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аказаннем насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг, аператыўнасцю вырашэння праблемных пытанняў, узнятых насельніцтвам.
  • выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі у сферы архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне бягучых і перспектыўных задач комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
  • выкананне адміністратыўных працэдур па заявах грамадзян, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела.

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Валынка Нона Генадзьеўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 67

Час асабістага прыёму: 2-і чацверг месяца з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00

Тэл. (802159) 5 13 36

Функцыі аддзела:

  • рэлізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна;
  • інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае ці агульнараённае значэнне;
  • рэлізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, культуры;
  • тлумачэнне насельніцтву раёна ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі;
  • выхаванне ў грамадзян патрыятызму і грамадзянскай адказнасці.

Сектар культуры

Адрас: 211471, Віцебская вобласць, г.п. Расоны, вул. Савецкая, 4

Адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык сектара: Масюкова Алена Васільеўна

Кантактны тэлефон: 8 (02159) 5-13-36

Выхадныя: субота, нядзеля.

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Мірановіч Ірына Міхайлаўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 55

Тэл. (802159) 5 14 92

Функцыі аддзела:

  • распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ў раёне цэласнай сістэмы фарміравання і эфектыўнага выкарыстання кадравага патэнцыяала, фарміраванне рэзерву кадраў;
  • рэалізацыя мер па арганізацыйным забеспячэнні выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
  • забеспячэнне вядзення справаводства па кадравых пытаннях у парадку, устаноўленым у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • рэалізацыя арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні на тэрыторыі раёна выбараў усіх узроўняў;
  • разгляд у парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам, ад юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
  • выкананне адміністратыўных працэдур па заявах грамадзян, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
  • каардынацыя пытанняў узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі, накіраваных на забеспячэнне правапарадку.

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Бійчук Ала Канстанцінаўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 29

Тэл. (802159) 5 12 74

Функцыі аддзела:

  • рэгістрацыя, улік і ўнясенне змяненняў у акты грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
  • ажыццяўленне прыёму грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і разгляд зваротаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
  • папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў, а таксама нацыянальных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям’і.

Галоўны спецыяліст Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Сінкевіч Наталля Аляксандраўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 62

Тэл. (802159) 52565

Функцыі:

  • падрыхтоўка сумесна са структурнымі падраздзяленнямі прапаноў аб удасканаленні заканадаўства па накірунках дзейнасці выканкама, распрацоўка праектаў нарматыўных, прававых і іншых прававых актаў;
  • правядзенне юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўна-прававых актаў;
  • абагульненне і аналіз практыкі прымянення райвыканкамам нарматыўна-прававых актаў;
  • прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў райвыканкама па асноўных накірунках дзейнасці;
  • вядзенне ўліку нарматыўных прававых актаў, прынятых райвыканкамам, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь адзінага эталоннага банка дадзеных прававой инфармацыі.

Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Загадчык сектара Пятрова Алена Уладзіміраўна

Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 11

Тэл. (802159) 5 20 45

Функцыі сектара:

  • каардынацыя, метадычнае кіраванне і забеспячэнне кантролю за работай па выкананні заканадаўства па зваротах грамадзян і аб адміністратыўных працэдурах (служба «адно акно») у структурных падраздзяленнях райвыканкама і іншых арганізацыях.